Графік, які адлюстроўвае праблемы ўладаў у 2020 г. адносна 2019 г.

За 7 месяцаў 2020 г. Нацбанк і Мінфін патрацілі на пагашэнне валютных даўгоў $2,412 млрд, за такі ж перыяд у 2019 г. — $2,507 млрд. Як бачыце, розніца неістотная.

ЗВР* — гэта дынаміка рэзерваў без уліку золата (усе месяцы), еўрабондаў (чэрвень 2020 г.) і кітайскага крэдыта (снежань 2019 г.).

Калі за 7 месяцаў 2019 г. ЗВР* павялічыліся на $1,175 млрд, то за 7М2020 яны скараціліся на $2,524 млрд. Розніца між 2020 і 2019 — $3,7 млрд.

Рэзервы НБРБ і МФ РБ без золата, еўрабондаў і кітайскага крэдыта скарачаюцца ўжо 8 месяцаў запар. За гэты час ЗВР* згубілі $2,882 млрд.

У 2020 г. унутраны валютны рынак гуляе супраць Нацбанка. Сяргей Калечыц прызнаўся, што ў І паўгоддзі Нацбанк быў чыстым прадаўцом валюты, у ліпені продаж валюты НБРБ працягнуўся.

P.S. ВАШИНГТОН /ТАСС/. Американская администрация должна восстановить санкции в отношении Белоруссии, если итоги запланированных на 9 августа президентских выборов в республике будут фальсифицированы.

August 07, 2020
No comments here yet...
Do you want to add a new comment?