Учора Нацбанк ізноў выдаваў антыкрызісныя крэдыты. Нейкія "хворыя" банкі атрымалі 16/09/2020 73 млн руб.

Нагадаем, "доўгія" спецкрэдыты на 3-6 месяцаў НБРБ анансаваў яшчэ ўвесну. Іх атрымліваюць толькі самыя праблемныя банкі пад стаўку рэфінансавання (7,75%).

Учора Нацбанк арганізаваў чарговы крэдытны аўкцыён, на якім сярэдняя стаўка дасягнула 15,94% гадавых. Праблемныя банкі ў гэтым аўкцыёне наўрад ці ўдзельнічалі — умовы выдачы рэсурсаў моцна адрозніваюцца.

На 17/09/20 астатак аперацый падтрымкі праблемных банкаў склаў 1122,5 млн руб. На пачатак чацвярга ў сістэме ў цэлым знаходзіліся грошы Нацбанка на 2322,5 млн руб.

September 17, 2020
No comments here yet...
Do you want to add a new comment?