Міністр фінансаў Селіверстаў вырашыў супакоіць насельніцтва. Кіраўнік ведамства скарыстаўся тым, што чыноўнікі назіраюць за выкананнем бюджэта ў рэжыме рэальнага часу, а лохі народ атрымлівае агрызкі ад гэтай статыстыкі праз месяц чакання.

З барскай рукі Селіверстава мы атрымалі інфармацыю пра дэфіцыт бюджэта за 7 месяцаў. Аказваецца ў месяц квартальных падаткаў гэты самы дэфіцыт скараціўся ажно на 0,4 млрд руб!

Толькі вось ў аналагічны месяц 2019 г. адбылося павелічэнне прафіцыта рэспубліканскага бюджэта на 0,95 млрд руб.

Першы месяц квартала традыцыйна неблагі для Мінфіна, бо дзяржаўныя кампаніі выплачваюць максімум падаткаў і дывідэндаў у бюджэт. Таму па выніках жніўня Селіверстаў "пасаромеецца" агучыць статыстыку — яна будзе "непрыгожая".

August 05, 2020
No comments here yet...
Do you want to add a new comment?