Генеральнаму дырэктару Крычаўцэментнашыфера Карчэўскаму далі Ганаровую грамату Саўміна. За якія такія дасягненні можа атрымаць грамату кіраўнік праблемнага завода?

А вось глядзіце: Крычаўцэментнашыфер стратны 7 гадоў запар — з 2013 года. У 2019 г. заводу надалі агромную дзяржаўную падтрымку — на сотні мільёнаў рублёў.

На 01/01/2020 неразмеркаваныя страты завода дасягнулі 333 млн руб (гл. скрыншот), а доўгатэрміновыя даўгі — 982 млн руб.

Сапраўды, вельмі годныя прычыны, каб даць грамату і матэрыяльна заахвоціць дырэктара.

August 07, 2020
No comments here yet...
Do you want to add a new comment?